Egzaminy

IELTS, TELC, TOEFL, TOEIC, FCE, CAE, TGLS, PIPPLET, WIDAF

Uznane na całym świecie

Sob - Nie ZAMKNIĘTE

Pon - Pt 8.00 - 18.00

HOTLINE: +48 606 649 455

 

Беларуская акадэмія

Адукацыйная ініцыятыва Беларуская Акадэмія сумесна з  моўнай школай «English Language Education» у Беластоку запрашае на курсы замежнай мовы

Форма выкладання – дыстанцыйная

Мова выкладання:  беларуская /руская

Выкладчыкі:Са студэнтамі будуць працаваць прафесійныя выкладчыкі,у тым ліку, кандыдаты навук з Беларусі, Гішпаніі, Германіі, Францыі, Італіі, якія імкнуцца да высокіх стандартаў адукацыі, прайшлі стажыроўкі ў сусветна вядомых лінгвістычных універсітэтах  і маюць  вопыт выкладання не толькі ў моўных школах, але таксама ў вну.

Працягласць навучання  на адным узроўні складае 6 месяцаў.

Навучанне платнае

Колькасць гадзін навучання: 96 з настаўнікам+24 бясплатных з носьбітам мовы

 

Прапануем курсы па наступных мовах:

ангельская,

нямецкая,

гішпанская,

французская,

італьянская,

польская,

турэцкая,

 лацінская.

Выкладанне і фармаванне груп  будзе весціся ў адпаведнасці з сістэмай узроўняў валодання замежнай мовай (Common European Framework of Reference, CEFR).

Коштнавучаннязалежыцьад колькасці гадзін  і слухачоў у групе.

 

Колькасць слухачоў у групе Колькасць гадзін у месяц з выкладчыкам Кошт за месяц у Еўра
8-9 16 96
4 16 128
1 16 192

 

Акрамя заняткаў у групе з выкладчыкам для вас прадугледжаныдадатковыя бясплатныя гадзіны індывідуальных заняткаў з носьбітамі мовы, дзе вы будзеце актыўна камунікаваць на розныя тэмы, сябраваць і наладжваць прафесійныя і асабістыя кантакты.  Заняткі з носьбітам мовы планаваныя на час, калі навучэнец дасягне неабходнага ўзроўню валодання мовай.

Такім чынам,  апрача заняткаў з выкладчыкамвы атрымаеце яшчэ 24 гадзіны жывой камунікацыі,  і не ў групе, а сам на сам.

Пасля паспяховага заканчэння курсаў вы атрымаеце сертыфікат моўнай школы «English Language Education» у Беластоку.

Школа «English Language Education» у Беластоку мае права на правядзенне экзаменаў па міжнародных стандартах і на міжнародны сертыфікат.

Гэтыя экзамены праводзяцца па індывідуальнай заяве і не ўключаюцца ў курс навучання.

Існуе магчымасць здаць экзамены і атрымаць сертыфікат па наступных узроўнях і мовах:

Ангельская

TELC – 90 euro

TGLS – 90euro

Нямецкая

WiDaF – 90 euro

Французская

TFI – 90 euro

Гішпанская

DELE   80 euro – 141 euro у залежнасці ад узроўня

Польская

90 euro –  A1-B2  для дзяцей і моладзі

120euro –  A1, A2 для дарослых

150 euro – B1, B2 для дарослых

180 euro –  C1, C2 для дарослых

Італьянская

CELE – 133 euro

Школа «English Language Education» таксама за асобную плату прадастаўляе навучэнцу электроныя падручнікі па ангельскай мове.

Як стаць вучнем моўнай школы Беларускай Акадэміі

«English Language Education»

  1. Азнаёмцеся з Рэгламентам Школы.
  2. Запоўніце анкету. Анкета запаўняецца лацінскімі літарамі. Імя і прозвішча – як у пашпарце лацінскімі літарамі. Таксама адрас і іншыя дадзеныя.
  3. Вышліце анкету на электронны адрас Школы.
  4. Атрымайце па электроннай пошце ўмову аб навучанні, раздрукуйце яе, падпішыце, зрабіце скан і вышліце яго на адрас Школы.
  5. Аплаціце навучанне.

Магчымыя варыянты аплаты:

У два этапы –  за кожныя 3 месяцы навучання.

За ўвесь курс навучання адразу.  У гэтым выпадку вам прадастаўляюцца  дададковыя бясплатныя 10 гадзін заняткаў з носьбітам мовы.

  1. Прайдзіце прапанаваны Школай кваліфікацыйны тэст для залічэння ў адпаведную ўзроўневую групу.
  2. Атрымайце расклад заняткаў і доступ да электронных рэсурсаў на тэрмін, за які ўнесена аплата.

 

Запрашаем падпісацца на Канал Беларускай Акадэміі ў Тэлеграмме, каб атрымліваць аператыўную інфармацыю аб моўных курсах,  навучальных праграмах і магчымасцях адукацыі – https://t.me/baedueu

 

Контакты для получения дополнительной информации:

Анастасия Тарима, руководитель отдела русского языка / координатор сотрудничества с дистанционной образовательной платформой «Белорусская академия» в English Language Education

tel. +48 507605440

whatsApp +48 507605440

biuro@englishlanguage.edu.pl

Умовай пачатку курсу з’яўляецца збор 8 чалавек у групе. У выпадку меншай колькасці людзей, стаўкі на курс будуць вызначацца індывідуальна. Планавы пачатак курсаў:
02.04.2021
04.05.2021
01.06.2021
01.07.2021
01.08.2021
Godziny pracy

  • Poniedziałek9am - 6pm
  • Wtorek9am - 6pm
  • Środa9am - 6pm
  • Czwartek9am - 6pm
  • Piątek9am - 6pm
  • SobotaZamknięte
  • NiedzielaZamknięte