Адукацыйная ініцыятыва Беларуская Акадэмія сумесна з моўнай школай «English Language Education» у Беластоку запрашае на курсы замежнай мовы
Форма выкладання – дыстанцыйная
Мова выкладання: беларуская /руская
Выкладчыкі:Са студэнтамі будуць працаваць прафесійныя выкладчыкі,у тым ліку, кандыдаты навук з Беларусі, Гішпаніі, Германіі, Францыі, Італіі, якія імкнуцца да высокіх стандартаў адукацыі, прайшлі стажыроўкі ў сусветна вядомых лінгвістычных універсітэтах і маюць вопыт выкладання не толькі ў моўных школах, але таксама ў вну.
Працягласць навучання на адным узроўні складае 6 месяцаў.
Навучанне платнае
Колькасць гадзін навучання: 96 з настаўнікам+24 бясплатных з носьбітам мовы
Прапануем курсы па наступных мовах:
ангельская,
нямецкая,
гішпанская,
французская,
італьянская,
польская,
турэцкая,
лацінская.
Выкладанне і фармаванне груп будзе весціся ў адпаведнасці з сістэмай узроўняў валодання замежнай мовай (Common European Framework of Reference, CEFR).
Коштнавучаннязалежыцьад колькасці гадзін і слухачоў у групе.
Колькасць слухачоў у групе | Колькасць гадзін у месяц з выкладчыкам | Кошт за месяц у Еўра |
8-9 | 16 | 96 |
4 | 16 | 128 |
1 | 16 | 192 |
Акрамя заняткаў у групе з выкладчыкам для вас прадугледжаныдадатковыя бясплатныя гадзіны індывідуальных заняткаў з носьбітамі мовы, дзе вы будзеце актыўна камунікаваць на розныя тэмы, сябраваць і наладжваць прафесійныя і асабістыя кантакты. Заняткі з носьбітам мовы планаваныя на час, калі навучэнец дасягне неабходнага ўзроўню валодання мовай.
Такім чынам, апрача заняткаў з выкладчыкамвы атрымаеце яшчэ 24 гадзіны жывой камунікацыі, і не ў групе, а сам на сам.
Пасля паспяховага заканчэння курсаў вы атрымаеце сертыфікат моўнай школы «English Language Education» у Беластоку.
Школа «English Language Education» у Беластоку мае права на правядзенне экзаменаў па міжнародных стандартах і на міжнародны сертыфікат.
Гэтыя экзамены праводзяцца па індывідуальнай заяве і не ўключаюцца ў курс навучання.
Існуе магчымасць здаць экзамены і атрымаць сертыфікат па наступных узроўнях і мовах:
Ангельская
TELC – 90 euro
TGLS – 90euro
Нямецкая
WiDaF – 90 euro
Французская
TFI – 90 euro
Гішпанская
DELE 80 euro – 141 euro у залежнасці ад узроўня
Польская
90 euro – A1-B2 для дзяцей і моладзі
120euro – A1, A2 для дарослых
150 euro – B1, B2 для дарослых
180 euro – C1, C2 для дарослых
Італьянская
CELE – 133 euro
Школа «English Language Education» таксама за асобную плату прадастаўляе навучэнцу электроныя падручнікі па ангельскай мове.
Як стаць вучнем моўнай школы Беларускай Акадэміі
«English Language Education»
- Азнаёмцеся з Рэгламентам Школы.
- Запоўніце анкету. Анкета запаўняецца лацінскімі літарамі. Імя і прозвішча – як у пашпарце лацінскімі літарамі. Таксама адрас і іншыя дадзеныя.
- Вышліце анкету на электронны адрас Школы.
- Атрымайце па электроннай пошце ўмову аб навучанні, раздрукуйце яе, падпішыце, зрабіце скан і вышліце яго на адрас Школы.
- Аплаціце навучанне.
Магчымыя варыянты аплаты:
У два этапы – за кожныя 3 месяцы навучання.
За ўвесь курс навучання адразу. У гэтым выпадку вам прадастаўляюцца дададковыя бясплатныя 10 гадзін заняткаў з носьбітам мовы.
- Прайдзіце прапанаваны Школай кваліфікацыйны тэст для залічэння ў адпаведную ўзроўневую групу.
- Атрымайце расклад заняткаў і доступ да электронных рэсурсаў на тэрмін, за які ўнесена аплата.
Запрашаем падпісацца на Канал Беларускай Акадэміі ў Тэлеграмме, каб атрымліваць аператыўную інфармацыю аб моўных курсах, навучальных праграмах і магчымасцях адукацыі – https://t.me/baedueu
Контакты для получения дополнительной информации:
Анастасия Тарима, руководитель отдела русского языка / координатор сотрудничества с дистанционной образовательной платформой «Белорусская академия» в English Language Education
tel. +48 507605440
whatsApp +48 507605440